Хутка занатоўвайце свае планы, каб пазней атрымліваць своечасовыя напаміны. Прадыктаваўшы галасавую нататку, вы аўтаматычна атрымаеце яе расшыфроўку. Вы можаце зрабіць фотаздымак плаката, квітанцыі або дакумента і потым хутка знайсці яго з дапамогай функцыі пошуку. У Google Keep можна лёгка занатоўваць ідэі і спісы для сябе, абагульваць іх з сябрамі і сям'ёй.
 
 Запісвайце свае думкі
 • Дадавайце ў Google Keep нататкі, спісы і фота. Не хапае часу? Запішыце галасавую нататку, а Keep зробіць яе расшыфроўку, якую вы лёгка знойдзеце пазней.
 • Карыстайцеся зручнасцямі віджэтаў на тэлефоне і планшэце, дадавайце пліткі і дадатковыя функцыі на прыладу з Wear OS, каб хутка запісваць свае думкі.
 Абагульвайце ідэі з сябрамі і сям'ёй
 • Вы можаце лёгка арганізаваць нечаканую вечарынку, абагуліўшы нататкі ў Keep з іншымі людзьмі, каб абмеркаваць з імі ў рэальным часе дэталі вечарынкі.
 Хутка знаходзьце ўсё, што трэба
 • Рабіце нататкі рознымі колерамі і дадавайце меткі, каб хутка ўпарадкоўваць іх і потым адрозніваць ад іншых. Знаходзіць у захаваных нататках патрэбнае змесціва вам дапаможа зручны пошук.
 • Замацоўвайце нататкі на галоўным экране свайго тэлефона ці планшэта ў выглядзе віджэтаў, а на прыладзе з Wear OS дадавайце да нататак ярлыкі ў выглядзе плітак.
 Заўсёды пад рукой
 • Keep працуе на тэлефоне, планшэце, камп'ютары і на прыладах з Wear OS. Усё, што вы дадаяце на адной з прылад, сінхранізуецца з усімі іншымі і заўсёды будзе вам даступна.
 Своечасовая нататка ў патрэбным месцы
 • Часта забываеце купіць патрэбныя прадукты? Задайце напамін з прывязкай да геалакацыі. Калі вы прыйдзеце ў краму, вам будзе паказвацца ваш спіс прадуктаў.
 Доступ паўсюль
  Паспрабуйце Google Keep у інтэрнэце на сайце http://keep.google.com або знайдзіце ў Вэб-краме Chrome на старонцы http://g.co/keepinchrome.